
У нашай школе распачалася цікавая і пазнавальная акцыя "Ведай беларускi арнамент", прысвечаная багатай спадчыне беларускай культуры! Мэта акцыі – пазнаёміць вучняў з магічным светам беларускага арнаменту, раскрыць яго сімвалізм і значэнне ў жыцці нашых продкаў.
Нашы продкі надзялялі кожны элемент арнаменту глыбокім сэнсам, адлюстроўваючы ў іх свае ўяўленні пра свет. Круг сімвалізаваў сонца, квадрат – зямлю, трохкутнік – горы, а спіраль – развіццё і вечны рух.
Кожны узор, кожная лінія нясе ў сабе пэўную ідэю, раскрывае таямніцы мінулага. Арнаменты сімвалізавалі памяць пра продкаў, зварот да вышэйшых сіл, адлюстроўвалі прыродныя з’явы, выказвалі пачуцці і надзеі чалавека.
Нашы дзяды і прадзеды ўпрыгожвалі арнаментам вопратку, ручнікі, прадметы побыту, веруючы, што гэтыя сімвалы валодаюць магутнай энергіяй, здольнай даць чалавеку здароўе, каханне і дабрабыт.
У рамках акцыі запланаваны тэматычныя ўрокі і майстар-класы, на якіх вучні змогуць больш падрабязна даведацца пра значэнне беларускіх арнаментаў, навучыцца іх чытаць і ствараць свае ўласныя. Запрашаем усіх далучыцца да акцыі і адкрыць для сябе чароўны свет беларускай спадчыны!




